Беларуская Служба

Сузаснавальніцы Беларускага Свабоднага тэатра Наталлі Калядзе ўручылі Ордэн Брытанскай імперыі

04.11.2023 15:30
Пра тое, што Наталля Каляда і Мікалай Халезін уганараваныя званнямі чальцоў ордэна, стала вядома 17 чэрвеня.
Наталля Каляда падчас уручэння Ордэну Брытанскай імперыіХЗ. ХалезинЗнает/ скрыншот

Сузаснавальніцы Беларускага Свабоднага тэатра Наталлі Калядзе ўручылі Ордэн Брытанскай імперыі (МВЕ) за ўнёсак у развіццё тэатра. Фота з урачыстай цырымоніі апублікаваў у сваім Telegram-канале муж Наталлі, драматург і сузаснавальнік тэатра Мікалай Халезін, паведамляе «Свабода».

«Людзі, якіх прысвячаюць у ордэн Брытанскай імперыі адзначаюцца за выдатныя заслугі, асабістую адвагу, іх службу Вялікай Брытаніі і дзейнасць па свеце. Спісы публікуюцца двойчы на год: на Новы год і Дзень нараджэння манарха», адзначыў Халезін.

Пра тое, што Наталля Каляда і Мікалай Халезін уганараваныя званнямі чальцоў ордэна, стала вядома 17 чэрвеня. Халезіну ўзнагароду ўручаць 24 студзеня 2024 году.

Ордэн Брытанскай імперыі – рыцарскі ордэн, заснаваны брытанскім каралём Георгам V 4 чэрвеня 1917 года.

Беларускі Свабодны тэатр быў заснаваны ў Беларусі ў 2005 годзе. Цяпер ён базуецца ў Лондане і, як адзначаецца на сайце тэатру, «з’яўляецца адзіным тэатрам у Еўропе, забароненым урадам па палітычных матывах».

Тэатр адзначаны такімі ўзнагародамі, як Прэм’я Французскай Рэспублікі па правах чалавека (2007 год), Прэм’я Атлантычнай рады (2011 год) і Прэм’я Вацлава Гавела за творчае іншадумства (2018 год).

аз