Падчас размовы беларуская лідарка і Алеш Апата абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, у тым ліку выдачу пашпартоў замежніка для грамадзянаў Беларусі, якія не могуць вярнуцца дамоў. Такі пашпарт ужо атрымала юная беларуска Вара, якая дапамагае беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла амбасадара далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада. І прапанавала арганізаваць супольныя мерапрыемствы ў Вільні.
яс/ТК-Святланы Ціханоўскай