Беларуская Служба

«Беларусь – адзін з самых складаных кірункаў дзейнасці польскай дыпламатыі»

16.11.2023 15:01
Сёння палякі адзначаюць Дзень замежнай службы – свята дыпламатаў і супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў.
Сцяг Польшчыfreestocks-photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь – гэта зараз адзін з самых складаных кірункаў дзейнасці польскай дыпламатыі, лічыць кіраўнік Замежнай службы Польшчы. Сёння палякі адзначаюць Дзень замежнай службы. Пётр Рыхлік(Piotr Rychlik) нагадаў, што ў Беларусі ўлады пераследуюць польскую меншасць:

- Польскія дыпламаты стараюцца падтрымаць прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі, аднак, па аб’ектыўных прычынах, Беларусь зараз выключная зона для дыпламатычных дзеянняў. Таму мы не хочам гаварыць публічна пра любыя нашыя дзеянні.

Дзень замежнай службы – гэта свята польскіх дыпламатаў і супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў. Яно адзначаецца ў гадавіну падзеяў 16 лістапада 1918 года. У гэты дзень маршал Юзэф Пілсудскі адправіў лідарам ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі тэлеграму, у якой паведамляў аб стварэнні незалежнай польскай дзяржавы.

IAR/аз