Беларуская Служба

На былога палітвязня Іллю Міронава завялі новую крымінальную справу

23.11.2023 11:34
У дачыненні былога палітзняволенага і актывіста з Гомля Іллі Міронава распачалі новую крымінальную справу. Пра гэта паведаміла ў Facebook маці мужчыны.
Ілля Міронаўфота: Вясна

«Заўтра мяне выклікаюць у СК у якасці сведкі. На Іллю завялі новую крымінальную справу. Не бяруся публікаваць нумары артыкулаў, бо дакладнай інфармацыяй не валодаю», – напісала маці былога палітвязня Валянціна Міронава.

Яна адзначае, што «сілавікі» апошнім часам пачалі яе наведваць яшчэ актыўней – «прыходзяць два разы на дзень», хоць добра ведаюць, што ейнага сына ўжо няма ў Беларусі.

Ілля Міронаў быў затрыманы ў верасні 2021 года і асуджаны на паўтара года калоніі за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у «справе Зельцара». У кастрычніку 2022 года яго вызвалілі ў залі суда, бо Ілля цалкам адбыў прызначаны тэрмін у СІЗА Гомля. Ужо па вызваленні яго 5 разоў затрымлівалі паводле адміністратыўных справаў (арт. 19.11 КаАП), ён правёў за кратамі яшчэ 58 содняў. 11 чэрвеня 2023 года актывіст быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Ілля Міронаў – валанцёр, музыка, арганізатар канцэртаў з Гомля. Аўтар славутай ініцыятывы «Пішыце лісты», у межах кампаніі сам напісаў больш за 3000 лістоў палітвязням. Цяпер былы палітвязень піша аўтабіяграфічную кнігу. Ягоныя нататкі, напісаныя за кратамі, і верш «Думаеце, такога не бывае?» былі нядаўна адзначаныя прэміяй імя Францішка Аляхновіча.

ав/Белсат

Ілля Міронаў, які напісаў больш за тысячу лістоў палітвязням, на свабодзе

24.10.2022 15:06
Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу.

«Илья, я в РОВД» – напісала маці былога палітвязня Іллі Міронава

17.03.2023 13:15
Пасля вяртання да дому мужчына пабачыў, што яго кватэра разгромленая, а маці пакінула запіску, што яе забралі ў РАУС.