Магілёўскі абласны суд прыгаварыў мясцовага жыхара Аляксандра Бараноўскага да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў фінансаванні «экстрэмісцкага фармавання» (частка 1 артыкул 361-2 КК) і фінансаванні дзейнасці беларусаў у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы (частка 2 артыкула 361-3 КК) ). Пра гэта піша ініцыятыва MAYDAY.
Паседжанне прайшло 20 лістапада. Паводле звестак валанцёраў, першы перавод быў зроблены ў студзені 2022 года – на рахунак «неназванай арганізацыі». У красавіку 2022 года асуджаны перавёў грошы на рахунак палка Каліноўскага.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі беларуса вясной 2023 года.
Суд над Аляксандрам Бараноўскім праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Магілёўскага абласнога суда Ірына Цяплова прызнала мужчыну вінаватым і прыгаварыла яго да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
вх