Беларуская Служба

Па ўсёй краіне адбываецца хваля ператрусаў у назіральнікаў за выбарамі 2020 г.

12.12.2023 13:12
У людзей правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/BRAIN STORM

Цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Акцыю запалохвання ладзіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, – паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У людзей правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». З імі таксама запісваюць адмысловыя відэа.

Напрыканцы лістапада масавыя ператрусы па ўсёй краіне прайшлі ў прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і іх сваякоў. Следчы камітэт паведаміў, што падазраванымі па справе праходзяць больш за сто чалавек.

Нагадаем, 25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы Адзіны дзень галасавання – выбары ў саветы дэпутатаў розных узроўняў.

эж