Беларуская Служба

У Полацку прайшлі затрыманні ў сувязі з дыверсіяй на БАМе

12.12.2023 17:03
Сяргей Ерамееў удзельнічаў у агульнанацыянальнай стачцы ў лістападзе 2020 года. Тады ён працаваў прыборыстам на «Нафтане».
      ,          - .
У выніку падрываў двух цягнікоў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі. .

9 снежня ў Полацку прайшлі затрыманні. Прынамсі, частка з іх звязаная з дыверсіяй на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ), у якіх абвінавачваюць беларуса Сяргея Ерамеева, – паведамяе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцам вядома пра выпадак, калі затрыманне і ператрус прайшлі ў чалавека, які вельмі выпадкова кантактаваў з Ерамеевым у апошнія дні. Некалькіх затрыманых адпусцілі, забраўшы тэлефоны, лёс астатніх невядомы. Затрыманні праводзіў КДБ.

Сяргей Ерамееў удзельнічаў у агульнанацыянальнай стачцы ў лістападзе 2020 года. Тады ён працаваў прыборыстам на «Нафтане».

Нагадаем, 29 лістапада ў Паўночнамуйскім тунэлі загарэўся вагон у складзе грузавога цягніка, які перавозіў паліва і каляровыя металы. На наступны дзень у тунэлі на абыходным пуці загарэўся яшчэ адзін цягнік. У Расіі назвалі тое, што адбылося тэрактам. 7 снежня ФСБ паведаміла аб затрыманні падазраванага грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева.

эж