Беларуская Служба

Беларусь стала лідарам паводле крэдытнай запазычанасці сярод краін ЕАЭС

13.12.2023 08:57
Дзеля таго, каб утрымацца на паверхні і паказваць штучны рост, заводы вымушаныя звяртацца да паслуг банкаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Glow Images/East News

Аб'ём крэдытаў, узятых беларускімі кампаніямі, вырас на 49% у параўнанні з мінулым годам. Як гаворыцца ў справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі, паводле гэтых паказчыкаў Беларусь абагнала нават такія запазычаныя краіны, як Кыргызстан (35%) і Расія (28%).

На думку экспертаў, адсутнасць абаротных сродкаў у беларускіх прадпрыемстваў выклікана вымываннем даходаў бюджэту на патрэбы абароннай сферы. Дзеля таго, каб утрымацца на паверхні і паказваць штучны рост, заводы вымушаныя звяртацца да паслуг банкаў.

А вось аддаваць пазыкі часта няма чым: запазычанасць кампаній у Беларусі перад фінансавымі ўстановамі за апошні год узрасла на 53%.

@RealnaiaBelarus

нг