Гомельскі аблвыканкам у сваім Тэлеграм-канале паведаміў, што ў вобласці больш няма ўказальнікаў на лацінцы.
«Як паказала абследаванне ўсіх населеных пунктаў і сеткі аўтамабільных дарог, у Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім і Чачэрскім раёнах, назвы на лацінцы адсутнічалі. У астатніх такія знакі знайшліся, але на сёння ўжо замененыя», – заявіла першая намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Ганна Прыкота.
Яна дадала, што адмяніць выкарыстанне лацінкі ў назвах геаграфічных аб’ектаў да канца 2023 года запатрабаваў Лукашэнка.
Пры гэтым былі знішчаныя не толькі геаграфічныя ўказальнікі, але і навігацыйныя падказкі на англійскай мове на чыгуначных вакзалах, піша «Флагшток».
У Беларусі ўжо год актыўна ваююць з лацінкай. Асабліва актыўная ў гэтай галіне «інфаказачка» з Гродна Вольга Бондарава.
вс