«Дарагія мае Суродзічы Беларусы! Прайшоў яшчэ адзін год, які мы перажылі з трывогай у сэрцах дзеля штодзённай пагрозы незалежнасці нашай зямлі і нязноснага жыцця нашага народу пад ботам хворага дыктатара. Дык пачну гэтае прывітанне ад імя Рады БНР і ад мяне асабіста, жаданнем усім нам поспехаў у нашым змаганні за лепшую долю нашага народу», – сказала старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Жадаю ўсім нам дачакацца незалежнай Беларусі, Беларусі якая будзе нашай Бацькаўшчынай, а не акупаванай чужакамі забранай тэрыторыяй, патрэбнай ім толькі каб бараніць сваю імпэрыю, «інтарэсы» варожага нам «рускага міру»».
Навагодні зварот змешчаны на старонцы Рады БНР у Facebook.
аз