Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством

07.01.2024 09:01
7 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара.
Святлана Ціханоўскаяwww.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

«Сёння дзень, калі мы знаходзімся ў чаканні нечага светлага і дзіўнага. У чаканні цуду… Але якога «цуду» чакаюць беларусы сёння? Убачыць і абняць блізкіх, якіх няма побач. Вярнуцца дадому і адчуваць сябе ў бяспецы. Жыць у свабоднай квітнеючай краіне, а не шукаць бліжэйшага месца для эміграцыі. Атрымліваць за працу годнае ўзнагароджанне і ні ў чым не мець патрэбы», – сказала беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, віншуючы беларусаў, якія 7 студзеня святкуюць Каляды:

- Пагадзіцеся, гэта не нешта фантастычнае ці чароўнае. Гэта рэальнасць, якую заслугоўвае кожны з нас. І толькі нам з вамі па сілах яе пабудаваць(…) Дарагія, сёння ў светлае свята Божага Нараджэння, я хачу пажадаць вам сіл, смеласці і веры ў сябе, каб увасобіць у жыццё тое, пра што марыце больш за ўсё. З Калядамі вас!

Нагадваем, 7 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара.

аз

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў напярэдадні Новага годa(ВІДЭА)

31.12.2023 19:01
Жадаем усім нам поспехаў у нашым змаганні за лепшую долю нашага народу, сказала Івонка Сурвіла.