Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету правялі брыфінг для дыпламатаў у Варшаве, паведамляе прэс-служба Офісу палітыка. На сустрэчы прысутнічалі паслы Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Чэхіі, Кіпра, Украіны і іншых краін – агулам больш за 30 дыпламатаў.
Падчас мерапрыемства выбраная прэзідэнт Беларусі звярнулася з заклікам спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў. Святлана Ціханоўская расказала пра сітуацыю палітвязняў рэжыму Лукашэнкі, а таксама заклікала да больш рашучых дзеянняў па іх вызваленні з прыцягненнем міжнародных арганізацый.
У прыватнасці, палітык папрасіла замежныя краіны садзейнічаць спрашчэнню працэдур легалізацыі для беларусаў: выдачы візаў, відаў на жыхарства, статусаў міжнароднай абароны. Ціханоўская таксама адзначыла, што ўзоры новага беларускага пашпарта будуць гатовыя ў сакавіку, пасля чаго будуць накіраваныя звароты да ўрадаў краін з просьбай прызнаць іх.
вс