Беларуская Служба

Праваабаронцы падвялі вынікі лютага 2024 года ў галіне правоў чалавека

04.03.2024 09:57
За люты праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 33 чалавекі.
ТурмаShutterstock/Fanni_2021

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму застаецца крытычнай – надалей працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў. На гэтым фоне рэжым дэманструе ілюзію грамадзянскай згоды і «ўсенароднай падтрымкі» дзяржаўнай палітыкі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы падвялі вынікі лютага 2024 года ў галіне правоў чалавека. Так, на канец апошняга зімовага месяца ў Беларусі ў месцах пазбаўлення свабоды знаходзілася 1 тыс. 410 палітзняволеных, з іх 170 жанчын. За люты праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 33 чалавекі.

У лютым праваабаронцам стала вядома пра мінімум 625 выпадкаў судоў і затрыманняў, спалучаных з крымінальным і адміністрацыйным пераследам. Суддзямі прызначана як мінімум 95 адміністрацыйных арыштаў, 84 штрафы, тройчы – грамадскія працы. Больш за 100 палітзняволеных і іх блізкіх прыгавораныя ў адміністрацыйным парадку за атрыманне прадуктовай дапамогі.

За 2023 год у суд накіравана больш як 1 тыс. 300 палітычна матываваных крымінальных спраў.

вс