Беларуская Служба

36 праваабарончых арганізацый па ўсім свеце запатрабавалі вызвалення палітзняволеных вясноўцаў

04.03.2024 14:27
Праз год пасля вынясення прысуду FIDH,OMCT і іншыя арганізацыі зноў выказваюць сваю сур'ёзную занепакоенасць лёсам палітвязняў.
  -   .   2014         ( )
Алесь Бяляцкі - палітвязень рэжыму Лукашэнкі. У 2014 годзе ён быў госцем Першага каналу Польскага радыё (на здымку) Wojciech Kusiński/Polskie Radio

3 сакавіка 2023 года лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека(FIDH) Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Уладзімір Лабковіч па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі асуджаныя да дзесяці, дзевяці і сямі гадоў турэмнага зняволення адпаведна.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH/OMCT) і іншыя арганізацыі патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і заклікаюць міжнародную супольнасць выкарыстоўваць усе наяўныя ў яе распараджэнні дыпламатычныя, палітычныя і іншыя сродкі, каб заклікаць беларускія ўлады забяспечыць вяршэнства права і вызваліць усе асобы, асуджаныя па палітычна матываваных абвінавачваннях.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, апублікаванай на сайце Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, паведамляе «Вясна».

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў была створана ў 1997 годзе Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека(FIDH) і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT).

Мэтай гэтай праграмы зʼяўляецца прадухіленне або паляпшэнне сітуацый, звязаных з рэпрэсіямі ў дачыненні да праваабаронцаў.

FIDH і OMCT зʼяўляюцца членамі ProtectDefenders.eu, механізму Еўрапейскага Саюза па абароне правоў чалавека, створанага міжнароднай грамадзянскай супольнасцю.

аз

Праваабаронцы падвялі вынікі лютага 2024 года ў галіне правоў чалавека

04.03.2024 09:57
За люты праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 33 чалавекі.