Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да вайны

07.04.2024 11:35
У Беларусі прыняты новы закон, які дазволіць зняволеным служыць у войску са згоды дыктара.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Апошнімі днямі незалежныя СМІ звярнулі ўвагу на неадназначныя заявы Лукашэнкі пра вайну. 2 красавіка г.г ён сказаў, што Беларусь «рыхтуецца да вайны», але і запэўніў, што яго краіна не хоча ваяваць.

Турэмная вярбоўка з'явілася ў Расіі падчас уварвання ва Украіну. Спачатку асуджаных схілялі да ўдзелу ў прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера. Потым Мінабароны Расіі таксама пачало праводзіць такі набор. Паводле актывісткі Вольгі Раманавай, агулам «Група Вагнера» і Мінабароны завербавалі ў турмах больш за 150 тысяч чалавек.

У нядзелю ўступіў у сілу нарматыўны акт, падпісаны Лукашэнкам, які, сярод іншага, дазваляе асуджаным і адбываючым пакаранне служыць у войску па кантракце, калі на гэта дасць згоду ўзурпатар, паведаміла «Радыё Свабода».

На ваенную службу па кантракце можна будзе прымаць асоб, якія знаходзяцца пад следствам, раней судзімых, а таксама зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі. Згодна з заканадаўствам, Лукашэнка можа прыняць такое рашэнне, калі гэта неабходна «для забеспячэння інтарэсаў абароны і нацыянальнай бяспекі».

Новы закон уносіць змены ў дзеючыя палажэнні аб праходжанні ваеннай службы і па мабілізацыі, у тым ліку ўзмацняе пакаранне за ўхіленне ад вайсковай службы — ад двух да трох гадоў пазбаўлення волі.

PAP/юл