Журналіста «Вячэрняга Бабруйска» Дзяніса Носава асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На відэа лукашыстаў мужчына кажа, што з 2020 года дасылаў сваім сябрам спасылкі на «экстрэмісцкія рэсурсы». Калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, ён падпісаўся на «экстрэмісцкія» Тэлеграм-каналы, каб «быць у курсе падзей».
Сілавікі пішуць, што затрыманне, якое адбылося тыдзень таму, праводзілі аператыўнікі з Магілёва. Яны абураныя, што журналіст «прапагандаваў не тыя навіны».
Раней Носава неаднаразова затрымлівалі, у яго праводзілі ператрусы, паведамляе «Еўрарадыё».
вс