Усебеларускі народны сход зацвердзіў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну. У Ваеннай дактрыне абазначана стаўленне да расійскай тактычнай ядзернай зброі, размешчанай на тэрыторыі Беларусі, паведамляе БелТА.
Дакумент прадставіў міністр абароны Віктар Хрэнін, ён сказаў, што размяшчэнне ядзернай зброі - гэта «дзейсны адказ на агрэсіўную палітыку недружалюбных дзяржаў».
«Важнай навіной дакумента з'яўляецца ўключэнне ў пералік ваенных небяспек магчымасці прымянення апанентамі вайсковай сілы супраць Беларусі ў мірны час», — сказаў міністр і заявіў, што Беларусь звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці «на рэгіянальныя амбіцыі кіраўніцтва Польшчы, якая можа паспрабаваць рэалізаваць іх вайсковай сілай».
У дактрыне, сярод іншага, абазначанае стаўленне да расійскай тактычнай ядзернай зброі, размешчанай на тэрыторыі Беларусі. Ядзерная зброя называецца «часткай прэвэнтыўнага стрымлівання патэнцыйнага суперніка», а яе размяшчэнне ў Беларусі — «дзейсным адказам на агрэсіўную палітыку недружалюбных дзяржаў».
вх