Намесніца начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Крысціна Мельнікава ў эфіры АНТ расказала, што яе ведамства не атрымала ніводнага сінопсісу фільма на тэму пратэстаў 2020 года, паведамляе Тэлеграм-канал «Священный Белавуд».
У студзені Мінкульт і «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс сцэнарыяў для фільмаў з дзяржпадтрымкай. Іх плануюць зняць у 2025 годзе. З таго часу ведамства атрымала 280 заявак з розных краін свету. Аднак абсалютная большасць гэтых сцэнарыяў, як заўважыла Мельнікава, у жанрах фэнтэзі ці камедыі.
Пры гэтым пра падзеі 2020 года і «гераізм сілавікоў» - так называлася катэгорыя ў конкурсных дакументах - здымаць кіно ніхто не хоча. Але ў ведамстве не губляюць надзеі. Мельнікава запрасіла дзяржтэлеканалы зняць з «Беларусьфільмам» серыял на гэтую тэму.
вс