Беларуская Служба

Сілавікі затрымалі байкера „за абразу” Лукашэнкі і мінчанку за план „Перамога”

16.05.2024 14:23
„Прызнанні ў віне” апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
 1525.
Інсталяцыя «1525». Здымкі беларускіх палітзняволеныхЛ.Вялічка/radyjo.net

Праўладны тэлеграм-канал „Паўночная сталіца” апублікаваў відэа з затрыманым жыхаром гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Байкер кажа на камеру, што быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКу за абразу Лукашэнкі.

„Медыязона” знайшла старонку затрыманага ў сацыяльных сетках. Там мужчына падпісаны як Сяргей Манах. На старонцы шмат фатаграфій мужчыны на матацыклах і ў байкерскай экіпіроўцы.

Сілавікі затрымалі таксама мінчанку за ўдзел у пратэстах 2020 года і рэгістрацыю ў плане „Перамога”.

Праўладны тэлеграм-канал „Кніга ДУ "БАЗА"” апублікаваў відэа з затрыманай мінчанкай.

„Медыязона” знайшла старонку затрыманай у Вконтакте. Там жанчына падпісана як Карына Раманоўская.

яс