Беларуская Служба

Над Польшчай прайшлі навальніцы

18.08.2024 10:01
Пажарныя працягваюць ліквідаваць наступствы ўчорашняй стыхіі.
Ілюстрацыйны здымакObraz Greg Bierer z Pixabay/CC0

Паводле інфармацыі за мінулую ноч у Польшчы зарэгістравана 387 падзей, звязаных з праходжаннем атмасфернага фронту.

Найбольш сур'ёзная сітуацыя склалася ў Сілезіі, дзе пажарныя мелі амаль 200 інтэрвенцый.

Аб дзеяннях пажарных - распавядае  прэс-сакратар Сілезскага ваяводскага каменданта дзяржаўнай пажарнай службы Анэта Галэмбёўска.

- Найбольш ратаўнічых акцый пажарныя правялі ў Раціборскім павеце. У асноўным пажарным давялося выпампоўваць ваду з затопленых дарог, падвалаў ды першых паверхаў дамоў. Апроч таго даводзілася разбіраць завалы з паламаных дрэў і галін, а таксама рамантаваць сарваныя дахі.

У нядзелю раніцай Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі выдаў трывожнае папярэджанне першага ўзроўню аб навальніцах на тэрыторыі ўсёй Польшчы. Папярэджанне дзейнічае да панядзелка ў 7.30.

ПР/юл