Беларуская Служба

Інстытут вывучэння вайны: Крэмль можа выкарыстаць выбары-2025 у Беларусі для павелічэння ціску на краіну

12.06.2024 16:02
Крэмль выкарыстаў рух пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе, каб істотна павялічыць уплыў і кантроль Расіі над Беларуссю, нагадалі эксперты ISW.
,
Масква, Крэмльфота: IAR/Maciej Jastrzębski

Эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны(Institute for the Study of War, ISW) не выключаюць, што Масква прадоўжыць павялічваць ціск і свой кантроль над Беларуссю пасля выбараў прэзідэнта ў 2025 годзе.

«Апошнія прэзідэнцкія выбары, якія Лукашэнка сфальсіфікаваў, адбыліся ў Беларусі ў жніўні 2020 года. Крэмль выкарыстаў рух пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе, каб істотна павялічыць уплыў і кантроль Расіі над Беларуссю, і Крэмль, імаверна, плануе выкарыстоўваць любы падобны рух пратэсту, які можа адбыцца ў 2025 годзе», – адзначылі эксперты.

«Свабода» нагадвае, што Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам 11 чэрвеня заявіў, што наступныя выбары прэзідэнта павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 годa. Дыктатар таксама дадаў, што іх трэба правесці так, каб «камар носам не падлез».
«Мы сумленна і прыстойна здольныя правесці гэтыя выбары», – запэўніў Лукашэнка.

Апошнія выбары прэзідэнта прайшлі ў жніўні 2020 года і завяршыліся масавымі акцыямі пратэсту супраць фальсіфікацыі іх вынікаў. Жорсткія разгоны пратэстоўцаў сталі пачаткам беспрэцэдэнтных з пачатку праўлення Лукашэнкі рэпрэсій супраць грамадзян Беларусі, якія маюць іншыя, чым ён погляды, а таксама супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія цяпер вымушаныя працаваць за межамі Беларусі.

Пасля гэтага ўлады Беларусі зліквідавалі мноства грамадскіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў, а таксама апазіцыйныя палітычныя партыі.

аз

Лукашэнка зноў загадаў правесці прэзідэнцкія выбары так, каб «камар носа не падтачыў»

11.06.2024 14:13
Кампанія павінна прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.