Беларуская Служба

Ціханоўская: Не менш за 250 беларускіх палітвязняў знаходзяцца ў смяротнай небяспецы

14.06.2024 09:12
Не менш як 250 беларускіх зняволеных сёння знаходзяцца ў смяротнай небяспецы, шасцёра памерлі.
 .
Святлана Ціханоўская.«Наша Ніва»

Пра гэта заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 13 чэрвеня на слуханнях Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) «Заглушанае іншадумства: доля палітвязняў і пошук адказнасці».

Па словах Ціханоўскай, беларускія дэмакратычныя сілы склалі «гуманітарны спіс» палітвязняў, якія павінныя быць неадкладна вызваленыя. У яго ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі расстройствамі, 23 непаўналетнія, а таксама не менш за пяць семʼяў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца абодва бацькі.

Палітык адзначыла, што рэжым да гэтага часу помсціць беларускаму народу за мірныя пратэсты 2020 года, за яго жаданне жыць у дэмакратыі і свабодзе; штодня па сфабрыкаваных абвінавачаннях затрымліваецца 15-20 чалавек, пры гэтым «многіх саджаюць у турму не за тое, што яны зрабілі, а за тое, што яны маглі б зрабіць».

На 14 чэрвеня ў Беларусі, паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», 1 397 палітвязняў.

pozirk.online/вх