ЗША прадоўжылі санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі яшчэ на год. Паведамленне пра гэта афіцыйна апублікаванае ў Федэральным рэгістры 14 чэрвеня.
Амерыканскія санкцыі былі ўведзеныя пасля выбараў 2006 года «ў сувязі з дзеяннямі ўрада і іншых асоб, накіраванымі на падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў у Беларусі». У сярэдзіне 2010 гадоў яны перапыняліся на час «адлігі». А ў 2021 годзе санкцыйны рэжым быў пашыраны ў сувязі з палітычным пераследам пасля выбараў 2020 года і прымусовай пасадкай самалёта Ryanair, паведамляе «Еўрарадыё».
«Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, а таксама шкодная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», – гаворыцца ў заяве прэзідэнта Джо Байдэна з нагоды падаўжэння санкцый.
вс