Беларуская Служба

У Беларусі здымаюць чарговы фільм-агітку – гэтым разам пра дзяржсімвалы

24.06.2024 12:19
Галоўныя героі – студэнты-дыпломнікі акадэміі мастацтваў, выдатніца і троечнік – атрымалі заданне зняць фільм пра дзяржсімвалы.
.
.фота: geralt/pixabay.com/CC0

«Беларусьфільм» прыступіў да здымкаў чарговага прапагандысцкага фільму. У Міністэрстве культуры паведамілі, што гэта будзе «моладзевы фільм пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі пад працоўнай назвай «Культурны код». Рэжысёр-пастаноўшчык стужкі – 23-гадовы Кірыл Халецкі. Раней ён зняў карціну «Кіношнікі». У гэтай яго працы будуць выкарыстаныя «прыёмы гульнявога і дакументальнага кіно», гавораць у Мінкульце і просяць жыхароў сталіцы не палохацца, калі на вуліцах да іх падыдуць з камерай і пытаннем «як пачынаецца дзяржаўны гімн Беларусі?».

На здымачнай пляцоўцы    крыніца: Міністэрства культуры Беларусі На здымачнай пляцоўцы крыніца: Міністэрства культуры Беларусі

Сюжэтная лінія ў фільме таксама будзе. Галоўныя героі – студэнты-дыпломнікі акадэміі мастацтваў, выдатніца і троечнік – атрымалі заданне зняць фільм пра дзяржсімвалы. Акрамя інтэрв'ю з мінакамі, аўтары карціны вырашылі адправіць іх у музей і на акцыю «Праспяваем гімн разам!». Але ў чым інтрыга ўсёй гэтай гісторыі і ці ёсць яна, у Мінкульце пакуль не расказалі. Абяцаюць паказаць, што атрымалася, у верасні. На пачатак восені запланаваная прэмʼера.

У апошнія гады «Беларусьфільм» пачаў спецыялізавацца на вытворчасці прапагандысцкіх фільмаў. Сярод іх фільм пра лекараў «Ліст чакання», карціна «На другім беразе» – версія чыноўнікаў пра жыццё ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, стужка пра вайну «Час вярнуцца». У планах кінастудыі таксама зняць фільмы пра Аляксея Талая і «гераізм сілавікоў» у 2020-м годзе, паведамляе «Еўрарадыё».

вс