Беларуская Служба

Кнігі Паўла Севярынца рэжым прызнаў «экстрэмісцкімі»

24.06.2024 19:08
Рэжымны суд знайшоў «экстрэмісцкі» змест у кнігах Севярынца «Каменнае сэрца», «Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца святла».
Кнігі Паўла Севярынца рэжым прызнаў «экстрэмісцкімі»крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца прызнаныя «экстрэмісцкімі». Адпаведнае рашэнне 20 чэрвеня 2024 года прыняў суд Кастрычніцкага раёна Мінска, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Рэжымны суд знайшоў «экстрэмісцкі» змест у кнігах Севярынца «Каменнае сэрца», «Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца святла».

У маі 2021 года Паўла Севярынца і яшчэ шэсць палітзняволеных прыгаварылі на тэрмін ад 4 да 7 гадоў пазбаўлення свабоды. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Севярынца абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

вс