Паводле яго слоў, апошнім часам «каштоўнасць ветэранскіх кадраў МУС істотна ўзрасла», 80% ветэранаў працягваюць працаваць, піша reforms.news.
«Звыш 400 былых супрацоўнікаў займаюць кіруючыя пасады ў калектывах з колькасцю больш за паўтысячы чалавек, каля дзвюх тысяч ветэранаў працягваюць служыць па кантракце», – сказаў ён.
Якія менавіта пасады займаюць былыя міліцыянеры, не ўдакладняецца.
Таксама Патаповіч паведаміў, што былыя сілавікі ўвайшлі ў лік дэпутатаў. У гэтым годзе 89 ветэранаў МУС сталі дэпутатамі мясцовых саветаў, у 56 занялі пасады старшыняў мясцовых саветаў.
Ветэраны МУС, акрамя таго, актыўна ўдзельнічаюць у рабоце добраахвотных дружын, а таксама сочаць за абстаноўкай і пры неабходнасці інфармуюць былых калег і мясцовыя ўлады.
«Многія ветэраны аказваюць дапамогу ў ахове грамадскага парадку ў шэрагах добраахвотнай дружыны. Напрыклад, у прыграніччы створаны спецыяльныя ініцыятыўныя групы, якія павінны забяспечваць спакой нашых грамадзян. А ў асобных рэгіёнах запусцілі новае: вызначылі адказных асоб з ліку былых супрацоўнікаў, якія пражываюць на тых ці іншых участках. Яны пільна сочаць за сітуацыяй, пры неабходнасці інфармуючы праваахоўнікаў і прадстаўнікоў органаў мясцовай улады аб праблемах», – распавёў Патаповіч.
ав/reforms.news