Беларуская Служба

Журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію

27.06.2024 13:23
Ігар Карней, асуджаны за прафесійную дзейнасць да трох гадоў пазбаўлення волі. Прызнаны палітычным вязнем.
 .
Ігар Карней. Ілюстрацыйнае фотаФота: Радыё Свабода/svaboda.org

56-гадовага Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Лукашэнкаўскі суддзя Сяргей Кацэр прызнаў журналіста вінаватым ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК) ды прысудзіў яму 3 гады калоніі і штраф у памеры 20 тысяч рублёў.

Па інфармацыі @bajmedia, палітвязня на днях этапавалі ў папраўчую калонію №17. Гэта турэмная ўстанова прызначаная для людзей, якія ўпершыню адбываюць прысуд зняволеннем. Журналіст змясцілі цяпер у каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў калоніі. 

На дадзены момант вядома, што ў калоніі №17 каля тысячы асуджаных. З іх 102, па звестках праваабаронцаў, асуджаных па палітычных матывах. У іх ліку праваабаронца Уладзімір Лабковіч, актывіст незалежнага прафсаюза Ігар Мінц, культурніцкі менеджар, заснавальнік і былы дырэктар пляцоўкі «Арт Сядзіба» Павел Белавус. Ёсць і журналісты — Яўген Меркіс, Павел Падабед, Дзмітрый Лукша, Андрэй Фамін.

Крыніца: БАЖ