Службе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне, паведаміў у палове дня ТК-Краіна для жыцця.
«Нашая арганізацыя прытрымліваецца рэжыму цішыні і не агучвае іх з меркаванняў бяспекі», – напісана ў паведамленні.
Адно прозвішча назвалі родныя вызваленага вязня. Гэта старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
яс