Беларуская Служба

Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня

08.07.2024 13:40
Як стала вядома праваабаронцам, яны не пагадзіліся па ўмовы вызвалення.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцам стала вядома, што некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення.

Верагодна, гэта звязанае з тым, што частка палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні – ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням.

Таксама паведамляецца, што працэдура вызвалення адбывалася вельмі хутка – некаторым нават не далі сабраць свае рэчы.

Нагадаем, праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх – 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

аз

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

05.07.2024 17:45
Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.