Беларуская Служба

Беларусам дазволілі плаціць аліменты жыллём

09.07.2024 17:10
Прыняты новы закон.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock.com

У Беларусі ўнеслі папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных адносін. У прыватнасці, з 1 студзеня 2025 года беларусы змогуць аплочваць аліменты ўласнымі квадратнымі метрамі.

Згодна з законам, з наступнага года адзін з бацькоў, які плаціць аліменты, можа перадаць жылое памяшканне (долі ў праве ўласнасці на яго) ва ўласнасць дзіцяці, калі на гэта згодны бацька і маці.

Сайт Charter97.org нагадвае, што Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў закон, які абавязвае беларусаў інфармаваць дзяржаўныя органы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў адносінах да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах.

нг