Праваабаронцы разумеюць, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да юрыстаў для дакументавання фактаў парушэнняў.
Праваабаронцы заклікаюць з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіцця. Акрамя гэтага, адмыслоўцы раяць звяртацца да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
Самастойна можна задакументаваць катаванні праз «Практычны дапаможнік для пацярпелых».
Таксама праваабаронцы нагадваюць, што кожны, хто пацярпеў ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуўся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека, заўсёды можа напісаць у праваабарончы цэнтр «Вясна» @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл