Беларуская Служба

Палітзняволены святар Анджэй Юхневіч знаходзіцца ў знясіленым стане

14.07.2024 18:53
Вернікам парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне дагэтуль невядома, у чым менавіта і па якім артыкуле абвінавачваюць іхнага пробашча – гэта тлумачаць таямніцай следства. 
Айцец Андрэй Юхневічкрыніца: Katolik.lifе

Палітзняволены святар Анджэй Юхневіч знаходзіцца ў знясіленым стане, паведамляе Katolik.lifе са спасылкай на вернікаў з ягонай парафіі.

Вернікам парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне дагэтуль невядома, у чым менавіта і па якім артыкуле абвінавачваюць іхнага пробашча – гэта тлумачаць таямніцай следства. У святара ёсць адвакат, але ён таксама нічога не паведамляе, паколькі вымушаны быў даць падпіску аб неразгалошванні.

Адзінае, што перадалі вернікам – святар знаходзіцца ў знясіленым стане, ён быў пазбаўлены многіх базавых чалавечых патрэбаў. Да прыкладу, толькі нядаўна яму далі магчымасць прыняць душ – пасля амаль двух месяцаў зняволення.

Вернікі пішуць пробашчу лісты ў СІЗА, перадаюць перадачы, каб ён не адчуваў сябе ў адзіноце, імкнуцца хадайнічаць перад органамі следства і пракуратуры, каб яго выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. У парафіі пісалі калектыўны зварот у апарат упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў, але там адказалі, што не могуць нічым дапамагчы ў гэтай справе.

вс