Офіс Святланы Ціханоўскай правёў сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. На ёй абмяркоўваліся свежыя абмежаванні на перамяшчэнне праз мяжу, звязаныя з санкцыямі ЕС.
Прадстаўнікі Офіса перадалі дыпламатам прапановы пра выключэнні, якія б дазволілі беларусам ездзіць праз мяжу на сваіх аўтамабілях. Як піша дарадчык Ціханоўскай Францішак Вячорка, Офіс намагаецца, каб гэтыя выключэнні былі максімальна шырокімі.
«Мы перадалі свае прапановы па выключэннях. Нашая задача – каб выключэнні былі максімальна шырокія ў межах прававой рамкі, якую мы маем. Аўтобусны рух захоўваецца, цяпер у Вільню курсіруе каля 25 аўтобусаў на дзень. Што да перарэгістрацыі машын – то цяпер працэдура дастаткова простая, але толькі для ўласнікаў ВНЖ», – піша ён.
Ад пачатку ліпеня аўтамабілі з беларускімі нумарамі перасталі пускаць у Латвію і Эстонію. Аналагічныя меры, з адтэрміноўкай да 18 жніўня, уводзіць Літва. Польшча прапускае беларускія аўтамабілі, калі ў салоне ёсць уласнік, паведамляе «Еўрарадыё».
вс