Беларуская Служба

Не менш за 450 чалавек затрымалі ў Беларусі з красавіка па чэрвень

27.07.2024 09:23
Ужо чатыры гады запар праваабаронцы «Вясны» кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу. Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.

Па даных «Вясны», з 1 красавіка па 31 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 1 756 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (ператрусы, выклікі на допыты, суды і г.д.), з якіх 450 – затрыманні. Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1079 судоў паводле адміністрацыйных справаў за тры месяцы. Часцей за ўсё людзей судзяць за «экстрэмісцкія» падпіскі і рэпосты ў сацыяльных сетках паводле арт. 19.11 КаАП. Акрамя гэтага, не спыняюцца затрыманні пасля праверак тэлефонаў на мяжы з Беларуссю.

Па даных «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць – жанчыны. Такім чынам, агулам за першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Беларусі затрымалі не менш за 1437 чалавек.

«Вясна» адзначае, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Вясна/ав