10 лютага 2023 года Вячаслава, асуджанага да 23 гадоў калоніі, прызналі вінаватым паводле арт. 411 КК. Суддзя Мікалай Сяргейка прызначыў яму 1 год калоніі.
Пасля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі. Там літаральна праз некалькі месяцаў супраць яго ўзбудзілі ўжо другую запар крымінальную справу па ч. 2 арт 411 КК.
Наступны суд над ім адбыўся 23 жніўня мінулага году. Мікалай сваю віну не прызнаў. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да 23 гадоў калоніі яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.
Цяпер стала вядома, што ў судзе Мазырскага раёна 7 жніўня над палітвязнем адбудзецца ўжо трэці суд за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Справу будзе разглядаць суддзя Анатоль Стрэльчанка. Мікалаю могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.
Вясна/ав