Беларуская Служба

Сяргею Ціханоўскаму 46

18.08.2024 10:06
Святлана Ціханоўская апублікавала віншаванне мужу, а таксама малюнкі, якія зрабілі іх дзеці.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

«Кожны дзень без цябе - гэта новы выклік, але я веру, што мы справімся», - Святлана Ціханоўская запісала галасавое паведамленне мужу ў яго дзень нараджэння

«Мой Сяргей, сёння ў цябе дзень нараджэння. Пяты дзень нараджэння, які ты сустракаеш удалечыні ад нас. Але я хачу, каб ты ведаў, як моцна мы сумуем па табе.

Я веру: хутка надыдзе дзень, калі мы зноў будзем разам, калі я змагу абняць цябе і сказаць: "Гэта скончылася, ты побач з намі". Кожны дзень без цябе - гэта новы выклік, але я веру, што мы справімся», гаворыцца ў паведамленні.

Гэта пяты дзень народзінаў, які Сяргей Ціханоўскі сустракае ў няволі. Ужо больш за год пра палітвязня няма навін.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл