З 1 лістапада 2024 года прыватныя медыцынскія клінікі ў Беларусі страцяць магчымасць самастойна ўстанаўліваць цэны на ўрачэбныя кансультацыі.
Гэта робіцца дзеля «навядзення парадку». На першым этапе дзяржрэгуляванне цэн закране тры пазіцыі:
1) стаматалагічныя паслугі;
2) дыягнастычныя паслугі (лабараторная, прамянёвая, ультрагукавая, функцыянальная і эндаскапічная дыягностыка);
3) медыцынскі агляд стану здароўя грамадзян для атрымання медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае прыдатнасць да кіравання аўтамабілямі з ручным кіраваннем.
Крыніца: Белые Халаты. News/юл