Беларуская Служба

Беларускі плывец заваяваў другое золата на Паралімпіядзе

31.08.2024 09:53
Некаторыя паралімпійцы сумняюцца ў тым, што Бокій сапраўды мае інваліднасць.
Залаты медаліст Ігар Бокійhttps://t.me/mst_gov_by/24234

Ігар Бокій у 18 па ліку раз стаў чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў. У другі дзень Паралімпіяды ў Парыжы ён перамог на дыстанцыі 100 метраў на спіне ў класе S 13 з вынікам 56,6 секунды, паведамляе Белсат.

Ігар Бокій заваяваў другое золата на Паралімпіядзе ў Парыжы. Днём раней ён заваяваў залаты медаль на сто метраў батэрфляем у класе S13.

Да 30 гадоў у Бокага таксама 30 медалёў чэмпіянатаў свету, з іх 28 — залатыя. На Паралімпійскіх гульнях ён упершыню апынуўся ў 2012 годзе ў Лондане і адразу заваяваў пяць залатых медалёў. У 2022 годзе ён адбываў месячную дыскваліфікацыю за канабіоіды, знойдзеныя ў арганізме.

Спартовец вырас у Бабруйску, пачаў займацца плаваннем у 6 гадоў. Праз праблемы са зрокам з дзяцінства, падлеткам ён трапіў у паралімпійскі спорт. Некаторыя паралімпійцы сумняваюцца ў тым, што Бокій сапраўды мае інваліднасць.

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года Бокій падпісаў ліст праўладных спартоўцаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, затым пабываў на навагоднім прыёме ў імя Лукашэнкі.

яс