У спіс, у прыватнасці, трапілі старонка ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» «Гомель Online», на якую падпісаныя 117 тысяч чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля 6 верасня.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі:
Telegram-каналы і чаты «Арийская оргия», «Родны Лунінец», «Телеграф. Новости», «Телеграф UA Новини України», «Ихтиандры центр», «ихтиандры штаб»;
Старонкі ва «Укантакце» «Минск Online», «Лида — наш город»;
Сайты Telegraf.nеws, franak.оrg;
Суполкі ў Viber «Телеграф», «ТЕЛЕГРАФ — НОВИНИ УКРАЇНИ ТА СВІТУ»;
Youtube-канал і старонка ў Фэйсбуку «Telegraf UA»;
Старонкі ў сацыяльнай сетцы Х (былы Твітэр) «Телеграф», «DW українською», «Голос Америки Українською», «Franak Viačorka», «Alex Kokcharov»;
профіль у фэйсбуку актывіста і экс-палітвязня Сяргея Пятрухіна;
Старонка ў «Одноклассниках» «Дубровно Чемурако».
Раней стала вядома, што суд у Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі тэлеграм-каналы Doxa і Avtozak LIVE. Згодна са спісам «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, апублікаваным на сайце Мінінфармацыі Беларусі, рашэнне было прынятае 30 жніўня і «падлягае неадкладнаму выкананню».
У Беларусі з 2020 году прызналі «экстрэмісцкімі» ўсе незалежныя СМІ, а таксама сотні тэлеграм-каналаў, старонак і суполак у сацыяльных сетках, каналаў Youtube і іншых за распаўсюд інфармацыі, якая супярэчыць афіцыйнай пазіцыі беларускіх уладаў ці крытыкуе рэжым Лукашэнкі. У «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў», які вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі, пералік такіх матэрыялаў займае ўжо больш за 1230 старонак.
Толькі ў 2023 годзе беларускія суды вынеслі каля 900 рашэнняў аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рознай «інфармацыйнай прадукцыі, сімволікі, атрыбутыкі, друкаваных і кніжных выданняў», зместу сайтаў і старонак у сацыяльных сетках незалежных СМІ, арганізацый, буйных тэлеграм-каналаў і г.д.
Паводле Радыё Свабода
нг