У Беларусі рэжым Лукашэнкі адчувае наступствы міжнароднай ізаляцыі ды санкцый за парушэнні правоў чалавека ды саўдзел у расійскай агрэсіі ва Украіне.
Ужо каторы год дыктатар мае абмежаваныя кантакты з міжнароднай супольнасцю. Лукашэнка загадаў сёння выправіць сітуацыю ды наладзіць міжнародныя адносіны.
- Вельмі важна цяпер закруціць, раскруціць працу на міжнародным узроўні. Усё ж такі народная дыпламатыя, на чале якой павінны ісці дэпутаты, зараз вельмі важная. І яна дае свой эфект. Вы бачыце гэта і па рабоце нашых сенатараў. Іх, канечне, значна менш. Думаю, у гэтым кірунку трэба дзейнічаць і Палаце прадстаўнікоў, - пазначыў Лукашэнка.
Дыктатар загадаў дэпутатам актывізаваць працу па нармалізацыі вонкавых кантактаў, выказваючы спадзяванне на тое, што свет стане хутка шматпалярным.
Пакуль што шматпалярнасць Лукашэнкі абмяжоўваецца Расіяй, Кітаем ды Паўночнай Карэяй.
Сёння ўзурпатар асабіста сустракаў міністр грамадскай бяспекі В'етнама Лыонг Там Куанга.
юл