10 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную будучым прэзідэнцкім выбарам, якія павінны прайсці ў 2025 годзе. На ёй прысутнічалі кіраўнік яго Адміністрацыі, кіраўнікі Нацыянальнага сходу, дзяржсакратар Рады бяспекі і старшыня КДБ. Дата выбараў не была названая. Лукашэнка абураўся, што ў інтэрнэце дату ўжо назвалі – 23 лютага 2025 года. І, каб не пацвярджаць, сказаў, што «наступныя выбары... мы павінны правесці не пазней за 20 ліпеня». А кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка дадаў, што нібыта «ёсць чатыры магчымыя даты», але называць іх не будзе «да кансультацый» з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пасля адкрыцця 17 верасня іх сесіі.
«Гэтыя выбары павінны скончыць фарміраванне абноўленай палітычнай сістэмы нашай дзяржавы», – заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён збіраецца правесці перад імі чарговы «Усебеларускі народны сход». Яго могуць прызначыць на пачатак наступнага года. «Мы павінны прадставіць людзям стратэгію на пяцігодку і вызначыць асноўныя напрамкі нашага развіцця», – цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба, паведамляе «Еўрырадыё».
вс