Беларуская Служба

Прэзідэнт Зяленскі згадаў контрнаступ РФ у Курскай вобласці і сітуацыю ў Беларусі

12.09.2024 15:31
«Канцэнтрацыю [войскаў] бачым... Кантралюем гэты працэс».
 .
Уладзімір Зяленскі. Фота: PAP/Vladyslav Musiienko

12 верасня Уладзімір Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам згадаў контрнаступ РФ у Курскай вобласці і сітуацыю ў Беларусі.

«Расіяне пачалі контрнаступальныя дзеянні. Усё ідзе па нашым украінскім плане», – заявіў украінскі прэзідэнт. Што ён меў на ўвазе, невядома. Расійскія войскі пачалі контрнаступ у Курскай вобласці 10 верасня і сцвярджаюць, што маюць поспехі. Украінскі бок сітуацыю на гэтым участку фронту не каментаваў. Там працягваюцца баі.

«Што тычыцца Беларусі. Канцэнтрацыю [войскаў] бачым. Бачым даўно. Кантралюем гэты працэс», – сказаў Зяленскі.

Паводле Еўрарадыё

нг

Дадатковая дапамога – так, выкарыстанне заходняй зброі для нападаў на Расію - не

12.09.2024 08:03
Энтані Блінкен паведаміў, што просьбы ўкраінскага боку адносна выкарыстання заходняй зброі перадасць прэзідэнту ЗША.

Расіяне павольна прасоўваюцца ў напрамку Пакроўска

12.09.2024 11:01
На думку амерыканскіх экспертаў, у Курскай вобласці вораг спрабуе адбіць занятую ўкраінцамі тэрыторыю.

Кіраўнік польскага МЗС: Бяспека Украіны – супольны прыярытэт Польшчы і ЗША

12.09.2024 15:05
Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі Энтані Блінкен спыніўся ў Варшаве, вяртаючыся з Кіева.