Беларуская Служба

У бліжэйшым часе адбудзецца 20 судоў над зняволенымі, пераважна - жанчынамі

12.09.2024 16:04
Масавыя рэйды сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшлі ў студзені.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У верасні запланаваны мінімум 16 судоў над зняволенымі, яшчэ 4 адбудуцца ў кастрычніку. Усяго каля 30 чалавек цяпер утрымліваюцца пад вартай у СІЗА.

Большасць затрыманых — сваякі палітвязняў, жанчыны ва ўзросце больш за 50 гадоў, паведамляе «Вясна». Нягледзячы на тое, што яны дапамагалі палітзняволеным па ўласным жаданні і з уласных грашовых сродак, іх абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці», які раней ніколі не выкарыстоўвалі (а зараз па яму судзяць не менш за 126 чалавек).

Белсат нагадае, што масавыя рэйды сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшлі ў студзені. Адной з прычын стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.

Сутнасць абвінавачвання ў тым, што яны нібыта бралі інфармацыю аб палітвязнях на рэсурсах, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

нг

У Брэсце за «ўдзел у масавых беспарадках» судзяць адразу сем чалавек

11.09.2024 14:20
Усім абвінавачаным пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Па заканчэнні следства Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў гомельскае СІЗА і адразу змясцілі ў карцар

11.09.2024 15:58
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі.

Улады не адчапіліся ад актывіста, якога штрафавалі за фота з прэзідэнтам Польшчы

12.09.2024 14:31
Гэтым разам яму забаранілі распараджацца ўласнай кватэрай.