ЦРУ апублікавала свае падлікі наконт узроўню смяротнасці на адну тысячу жыхароў у розных краінах свету па стане на 2024 год, паведамляе Наша Ніва. Метадалогія не ўказваецца.
На першых месцах па смяротнасці - постсавецкія краіны і краіны былога сацыялістычнага лагеру.
Найгоршая сітуацыя ва Украіне - 18,6 на 1000 чалавек, што тлумачыцца вайной. Аднак у іншых краінах рэгіёну таксама смяротнасць высокая. Беларусь у гэтым антырэйтынгу на 10-м месцы са смяротнасцю 13,3 на 1000 чалавек.
Далей постсацыялістычныя Грузія, Эстонія, Харватыя і на 10 месцы Польшча з паказчыкам 12,2 смерцяў на 1000 чалавек. Толькі на 15 месцы з'яўляецца Германія (паказчык 12), якой частка была пад сацыялістычным кіраваннем.
У спісе ЦРУ 229 краін.
Найніжэйшая смяротнасць у арабскіх краінах — Кувейт (2,3), ААЭ (1,7), Катар (1,4смерцяў на 1000 чалавек).
яс