Беларуская Служба

У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімой

13.09.2024 15:35
Іх абвінавачваюць па чатырох артыкулах, у тым ліку ў тэрарызме і агентурнай дзейнасці.
      ,
У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімойt.me/viasna96

26 верасня ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць Паўла і Сяргея Кабарчукоў. Ім інкрымінаваныя ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць), ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).

Працэс прызначаны весці суддзя Яўген Шаршнёў, паведамляе «Вясна».



Нагадаем, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне быў абʼяўлены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». Пазней КДБ адчыталася пра затрыманне «тэрарыстаў», нібыта адпраўленых СБУ праводзіць тэракты ў Беларусі і РФ. Прапагандысты тады назвалі імёны трох затрыманых: украінцы Сяргей Кабарчук, Павел Кабарчук і жыхар Брэста Віталь Уласюк.

аз

Улады не адчапіліся ад актывіста, якога штрафавалі за фота з прэзідэнтам Польшчы

12.09.2024 14:31
Гэтым разам яму забаранілі распараджацца ўласнай кватэрай.

У бліжэйшым часе адбудзецца 20 судоў над зняволенымі, пераважна - жанчынамі

12.09.2024 16:04
Масавыя рэйды сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшлі ў студзені.