Беларуская Служба

У Расіі «Белсат» прызналі непажаданай арганізацыяй

13.09.2024 14:45
У Беларусі канал «Белсат» яшчэ ў 2021 годзе прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Тэлебачанне «Белсат»фота: Белсат

Генпракуратура Расіі прызнала тэлеканал «Белсат» непажаданай арганізацыяй, паведамляе «Наша Ніва».

Тэлеканал, лічаць у ведамстве, паказваў «хлуслівыя сюжэты аб неабгрунтаванай агрэсіі супраць Украіны, нелегітымнасці ўваходжання ў склад Расіі Крыма, ДНР, ЛНР, частак Запарожскай і Херсонскай абласцей».

Пад тэрмінам «непажаданая арганізацыя» ў Расіі маецца на ўвазе замежная ці міжнародная няўрадавая арганізацыя, дзейнасць якой можа ўяўляць пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу Расійскай Федэрацыі, абараназдольнасці краіны або бяспекі дзяржавы. Непажаданым арганізацыям забаронена весці дзейнасць на тэрыторыі РФ, за парушэнне гэтай забароны прадугледжаны адміністрацыйныя і крымінальныя меры пакарання.



У Беларусі канал яшчэ ў 2021 годзе прызналі экстрэмісцкім фармаваннем, а ўчора стала вядома пра крымінальныя справы супраць аўтараў і гасцей ток-шоу «План Б».

Некалькі журналістаў «Белсата» знаходзяцца за кратамі.

аз

Новы кіраўнік «Белсата» распавёў, ад чаго давядзецца адмовіцца ў сувязі са скарачэннем бюджэту

20.03.2024 17:06
Тэлеканалу «Белсат» ужо 17 гадоў, што адбываецца цяпер?