У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязняў, адпаведны ўказ напярэдадні Дня народнага адзінства падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Паведамляецца, што сярод памілаваных — шэсць жанчын; шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, інваліднасць або з'яўляюцца пансіянерамі.
Раней Лукашэнка памілаваў 78 палітвязняў: 3 ліпеня — 18, 16 жніўня — 30, 4 верасня — яшчэ 30.
Па стане на 16 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1342 чалавекі.
вх