Беларуская Служба

Грамадзяніна Латвіі маглі затрымаць у Беларусі за бел-чырвона-белую палоску на куртцы

17.09.2024 13:12
Раней неаднаразова з'яўляліся паведамленні пра тое, што лукашэнкаўскія сілавікі затрымлівалі людзей за бела-чырвона-белыя элементы на адзенні.
Эмілс Асарсhttps://x.com/free_Belarus_lv

Грамадзяніна Латвіі Эмілса Асарса маглі затрымаць у Беларусі за бел-чырвона-белую палоску на куртцы - такую версію высунулі латвійскія валанцёры, якія супрацоўнічаюць з арганізацыяй па падтрымцы беларусаў FreeBelarus. Грамадскія дзеячы апублікавалі ў інтэрнэце здымак Эмілса, на якім выразна бачная палоска колеру беларускага нацыянальнага сцяга на куртцы. 

Раніцай 11 верасня малады мужчына выехаў на аўтамабілі ў беларускі Верхнядзвінск па справах. Праз дзень сям'і Эмілса Асарса патэлефанавалі з беларускага нумара і сказалі, што латыша затрымала міліцыя. Другі раз перазваніць на згаданы нумар сваякам Эмілса не ўдалося – ніхто не адказваў. Афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не паступала, а тэлефон самога Асарса з моманту затрымання застаецца адключаны. Пошукамі маладога чалавека займаецца латвійская паліцыя. 

Раней неаднаразова з'яўляліся паведамленні пра тое, што лукашэнкаўскія сілавікі затрымлівалі людзей за бел-чырвона-белыя элементы на адзенні.

 вс