Дакументальны фільм пра беларускіх творцаў-эмігрантаў «Дом там, дзе я?» трапіў у праграму Кінафестывалю на тэму міграцыі, які пройдзе ў Славеніі.
Фільм зняты ў межах аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Тэлебудка», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
«Дом там, дзе я?» - дакументальная стужка пра беларускіх творцаў, якія з-за рэпрэсій вымушаныя былі пакінуць краіну і не могуць вярнуцца дадому. Рэжысёр кінакарціны - Арцём Лобач.
Героямі фільма сталі мастачка Таша Кацуба, фотамастачка Караліна Палякова, музыкант Юры Стыльскі і фатограф Алесь Пілецкі. Героі кінастужкі за кароткі час перажылі дзве катастрафічныя трансфармацыі. Іх жыццё было двойчы зруйнаванае за два гады, але яны здолелі захаваць крэатыўнасць і працягваюць натхняць іншых сваімі справамі. У сустрэчах і вандроўках з аўтарам яны разважаюць пра гэты час і прастору, сваё месца ў ёй, і дзеляцца сваім адчуваннем дома.
Фестываль фільмаў пра мігрантаў будзе арганізаваны ў Славеніі ў 15-ы раз. Беларускі фільм пакажуць 24 верасня ў Любляне.
вс