17 верасня Брэсцкі абласны суд пачаў разгляд справы супраць 41-гадовага жыхара Кобрына Дзмітрыя Ператолчына. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» і «неданясенні аб злачынстве», але сутнасць абвінавачвання невядомая. Справу Дзмітрыя разглядае суддзя Андрэй Сіз.
Ператолчын да 2011 года працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела Дэпартаменту аховы і быў капітанам міліцыі. Мужчына жанаты, выхоўвае дачку.
У лістападзе 2012 года Брэсцкі міжгарнізонны вайсковы суд прыгаварыў Ператолчына да 3,5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на тры гады за «махлярства». Яго таксама пазбавілі звання капітана міліцыі. Пасля гэтага былы міліцыянер працаваў ліцейшчыкам на фабрыцы «Палессе» і спецыялістам у супермаркеце «Дабраном».
вс